fbpx
Дакументы для рэзідэнтаў [BY]

Дакументы для рэзідэнтаў [BY]

Мэта праграмы – даць магчымасць рэзідэнткам і рэзідэнтам займацца творчай дзейнасцю праз рэалізацыю канкрэтнага праекта або праз пошук натхнення пад мастацкім кіраўніцтвам польскіх тэатраў.
opublikowano 22 kwietnia 2022
Тэатральны Інстытут імя Збігнева Рашэўскага пачынае II этап набору ў праграму рэзідэнцый для прадстаўніц і прадстаўнікоў тэатральных прафесій з Беларусі і Украіны ў польскіх тэатрах і ўстановах/арганізацыях культуры. Мы чакаем заявак да 15 красавіка 2022 года. Першыя рэзідэнцыі пачнуцца ўжо ў траўні 2022 года.

 

Мэта праграмы – даць магчымасць рэзідэнткам і рэзідэнтам займацца творчай дзейнасцю праз рэалізацыю канкрэтнага праекта або праз пошук натхнення пад мастацкім кіраўніцтвам польскіх тэатраў і інстытуцый, а таксама стварыць умовы для ўсталявання трывалага супрацоўніцтва паміж польскімі арганізацыямі/установамі культуры (і іх калектывамі) і прадстаўніцамі/прадстаўнікамі тэатральных прафесій з Беларусі і Украіны.

На першым этапе новай рэзідэнцкай праграмы Тэатральнага Інстытута мы звярнуліся да польскіх арганізацый і інстытуцый, зацікаўленых у тым, каб прыняць рэзідэнтак і рэзідэнтаў. Падрабязней пра набор для арганізацый/інстытуцый, які працягваецца да 15 красавіка 2022 года, можна прачытаць тут.

Наступны крок – гэта запрашэнне, якое мы кіруем непасрэдна да беларускіх і ўкраінскіх творцаў, прадстаўніц і прадстаўнікоў тэатральных прафесій, у прыватнасці: акцёрства, рэжысуры, драматургіі, інсцэнізатарства, сцэнаграфіі, дызайну тэатральнага касцюма, рэжысуры святла і гуку, прадзюсарства, тэатральнай педагогікі, а таксама куратараў і куратарак дзейнасці па арганізацыі тэатральных праектаў.

Хто можа стаць рэзідэнткай/рэзідэнтам?

Рэзідэнткай або рэзідэнтам могуць стаць паўналетнія асобы, якія маюць грамадзянства Рэспублікі Беларусі або Украіны або статус рэзідэнта ў гэтых краінах, працоўнае становішча якіх значна пагоршылася за апошні год у сувязі з крызісам у краіне. Падрабязная інфармацыя аб крытэрыях прадастаўлення рэзідэнцыі пададзеная ў §2 Рэгламента.

Набор на рэзідэнцыі адкрыты. Існуе магчымасць пазначыць у заяўцы ўстанову, з якой кандыдатка або кандыдат ужо наладзілі або плануюць наладзіць супрацоўніцтва ў рамках рэзідэнцыі.

Як падаць заяўку?

Для ўдзелу ў праграме неабходна запоўніць анкету, размешчаную ТУТ, далучыўшы да яе CV, партфоліа і пры наяўнасці рэкамендацыі.

На аснове прадстаўленай інфармацыі Тэатральны Інстытут прапануе абраным кандыдаткам і кандыдатам прымаючую ўстанову, у якой будзе магчыма прайсці рэзідэнцыю.

Калі кандыдатка або кандыдат плануюць прайсці рэзідэнцыю ў канкрэтным месцы, арганізацыі або ўстанове культуры, неабходна праверыць, што ўстанова заявіла аб сваім удзеле ў праграме ў якасці прымаючага боку.

Спіс польскіх інстытуцый і арганізацый, якія гатовы прыняць рэзідэнтак і рэзідэнтаў, размешчаны на старонцы Тэатральнага Інстытута і абнаўляецца па меры паступлення заявак.

Правілы рэзідэнцыі

Рэзідэнцыя можа доўжыцца ад 1 да 6 месяцаў у перыяд з 1 траўня 2022 года па 31 снежня 2022 года.

  • У яе ходзе рэзідэнтка або рэзідэнт будзе знаходзіцца пад апекай прымаючай арганізацыі/інстытуцыі.
  • Аб’ём і дэталі рэзідэнцыі ўсталёўваюцца непасрэдна паміж рэзідэнтам і прымаючай арганізацыяй/установай.
  • У рамках праграмы арганізатар (Тэатральны Інстытут імя Збігнева Рашэўскага) вяртае асобам, якія праходзяць рэзідэнцыю, выдаткі на даезд з актуальнага месца пражывання, выдаткі на пражыванне ў памеры, вызначаным у Рэгламенце, а таксама прадастаўляе доступ да вывучэння польскай мовы.

Крытэрыі выбару рэзідэнтак/рэзідэнтаў

Пры ацэнцы заявак кандыдатак/кандыдатаў будуць улічвацца наступныя крытэрыі:

  • Ступень пагаршэння прафесійнай сітуацыі за апошні год з прычыны бягучай сітуацыі ў Беларусі і Украіне.
  • Прафесійны і творчы досвед кандыдаткі або кандыдата.
  • Адпаведнасць чаканага прымаючай арганізацыяй/установай профілю патэнцыйнага рэзідэнта прадстаўленым CV/партфоліа кандыдаткі або кандыдата.
  • Першынство заявак.

Падрабязную інфармацыю аб парадку, правілах прыёму і ўмовах адбору можна знайсці ў Рэгламенце рэзідэнцый.


ГРАФІК:

8 сакавіка 2022 | абвяшчэнне праграмы рэзідэнцый;

І ЭТАП: 8 сакавіка – 15 красавіка 2022 | збор заявак, стварэнне базы польскіх арганізацый / інстытуцый культуры, якія вырашылі далучыцца да праграмы;

II ЭТАП: 15 сакавіка 202115 красавіка 2022 года | набор заявак ад будучых рэзідэнтак/рэзідэнтаў;

15 траўня – 31 снежня 2022 | рэзідэнцыі ў польскіх арганізацыях і ўстановах культуры.


КАНТАКТ / КААРДЫНАЦЫЯ:

Каардынатар праграмы рэзідэнцый:
Лена Тваркоўска
Тэатральны Інстытут імя Збігнева Рашэўскага
@: ltworkowska@instytut-teatralny.pl
тэл.: +48 530864416

Па справах, звязаных з іншымі формамі падтрымкі творцаў з Украіны мы просім скантактавацца з Інфармацыйным пунктам:

@: infopoint@instytut-teatralny.pl
тэл.: +48 790 219 211


 

Zobacz również

Ten serwis korzysta z cookies Polityka prywatności